Масла Алена Сцяпанаўна – беларуская дзіцячая пісьменніца, аўтар шэрагу кніг казак, журналіст. Уладальнік літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2012), “Залаты Купідон – 2010” у намінацыі “За лепшы дзіцячы твор”, узнагароджана дыпломамі чытацкіх сімпатый Беларускай Бібліятэчнай Асацыяцыі (ББА) за 2006 і 2013 гады. У 2007 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага дзіцячага фонда. У 2008 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за плённую працу ў кнігавыдавецтве. У 1989 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ (зараз – Інстытут журналістыкі). Працавала пераважна ў дзіцячай журналістыцы (газеце “Піянер Беларусі” (“Раніца”), часопісе “Качели”, была галоўным рэдактарам газеты “Переходный возраст” і часопіса “Бярозка”, загадчыцай рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Член рэдкалегіі часопіса "Вясёлка" і дзіцячых часопісаў выдавецтва "Пачатковая школа". З 2014 года – аспірантка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ (кіраўнік – дацэнт, кандыдат філалагічных навук Васючэнка Пятро Васільевіч). Чытала курс лекцый “Беларуская дзіцячая літаратура: чытанне і спосабы камунікацый у грамадстве” у Інстытуце журналістыкі. Сфера навуковых даследванняў – сучасная беларуская дзіцячая літаратура.